Наша гісторыя

У вёсцы Малыя Сяхновічы жыло некалькі пакаленняў знакамітага шляхецкага роду Касцюшак. Самым славутым з яго прадстаўнікоў стаў ваенны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, нацыянальны герой Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка-Сяхновіцкі.

Менавіта ў гэтых месцах, размешчаных за 6 км на поўнач ад Жабінкі (якой тады яшчэ не існавала), правёў Тадэвуш Касцюшка толькі няпоўных 6 гадоў, вярнуўшыся на родную зямлю ў чыне генерала амерыканскіх войскаў. Гэта быў той час яго жыцця, які гісторыкі называлі «сялянкай» або «ідыліяй».

Пажар, які здарыўся ў Малых Сяхновічах у канцы XIX стагоддзя, знішчыў дом «з чаротавым дахам» (такі ж самы стаяў і ў Мерачоўшчыне) і капліцу роду Касцюшак-Сяхновіцкіх на бліжэйшых могілках. У адрозненне ад дома, яна ў выглядзе копіі адроджана, аднак не там тым жа самым месцы. Па іншых непацверджаных дадзеных, маёнтак знік у першай палове XX стагоддзя - тут яшчэ ходзілі летнімі маршрутамі харцэры. У любым выпадку, з тых часоў, хутчэй за ўсё, не засталося нічога - хіба што адзіная ва ўсіх Сяхновічах Tília platyphýllos, арыгінальным спосабам пасаджаная па легендзе самім Тадэвушам.

Памяць пра Тадэвуша Касцюшку жыве дагэтуль. Яшчэ ў 1994 годзе ў Сяхновіцкай базавай школе быў створаны пакой, прысвечаны генералу Касцюшку і роду Касцюшак-Сяхновіцкіх. Пастаянна папаўняючыся, яна стала жамчужынай адкрытага 19 мая 2011 года Жабінкаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

Бюст, які стаіць перад музеем - першы помнік Касцюшку на землях сучаснай Беларусі. Ён быў створаны ў 1932 (?) годзе вядомым польскім скульптарам Бальбінай Відацкай-Свіціч і першапачаткова стаяў у Кобрыне. У пасляваенны час з фармулёўкай «нядобра польскаму шляхцічу стаяць на вуліцы Леніна» Касцюшку адвезлі ў запаснікі Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. На свет яго дасталі праз 35 з лішнім гадоў і вясной 1988 года ўрачыста ўстанавілі ў Малых Сяхновічах.